Песня

Песня пра вітаўта

Белорусская народная песня
Едзе Вітаўт па вуліцы,
За ім нясуць дзве шабліцы,
Слаўся князь Вітаўт,
Гаспадар на Літве.

Шаблі літы злотам біты,
У яшчар-скуру апавіты,
Слаўся князь Вітаўт,
Гаспадар на Літве.

Адна шабля для спадара,
Друга шабля на татара,
Слаўся князь Вітаўт,
Гаспадар на Літве.

Стануў Вітаўт прад кашовым,
Бліснуў ў сонцы шабляй новай,
Слаўся князь Вітаўт,
Гаспадар на Літве.

Стукнуў-грукнуў у падковы,
Гэй, шыхтуйся пан кашовы.
Слаўся князь Вітаўт,
Гаспадар на Літве.

Гэй, шыхтуйся збройна жвава,
Дзе йдзе бітвы слаўна справа,
Слаўся князь Вітаўт,
Гаспадар на Літве.

Гукнуў кош ды з самапалаў
З сяміпятых ад запалаў,
Слаўся князь Вітаўт,
Гаспадар на Літве.

Крыкнуў: «Слава слаўны княжа,
Вораг ў полі косцю ляжа»,
Слаўся князь Вітаўт,
Гаспадар на Літве.

Слаўся князь Вітаўт,
Гаспадар на Літве.


Песни — Белорусская народная песня — Песня пра вітаўта

«Песня пра вітаўта». Вашему вниманию предлагаются лучшие белорусские песни и без регистрации. Эти песни интересны в любом возрасте. Потому что мудрый белорусский народ сочинил их множество — самых разных: веселых и грустных, застольных и бытовых, для самых маленьких и для тех, кто постарше... На нашем сайте собраны лучшие белорусские тексты песен. Слова песни «Песня пра вітаўта» вы можете прочитать у нас.