Песня

Ружа кветка

Белорусская народная песня
Як вазьму я ружу кветку,
Ды пушчу на воду,
Плыві-плыві, ружа кветка,
Да самога броду.
Плыві-плыві, ружа кветка,
Да самога броду.

Плыла-плыла ружа кветка,
Ды стала круціцца.
Выйшла маці воду браці,
Пачала дзівіцца.
Выйшла маці воду браці,
Пачала дзівіцца.

Ой, ты мая ружа кветка,
Чаму ж ты завяла.
Пэўна доўга ты, дзіцятка,
На вадзе ляжала.
Пэўна доўга ты, дзіцятка,
На вадзе ляжала.

Ўзяла маці ружу кветку,
Палажыла ў хаце.
Ды як гляне ўспамінае,
Аб сваім дзіцяці.
Ды як гляне ўспамінае,
Аб сваім дзіцяці.

Як вазьму я ружу кветку,
Ды пушчу на воду.
Плыві-плыві, ружа кветка,
Да самога броду.
Плыві-плыві, ружа кветка,
Да самога броду.


Песни — Белорусская народная песня — Ружа кветка

Песня «Ружа кветка». Вашему вниманию предлагаются лучшие белорусские песни и без регистрации. Эти песни интересны в любом возрасте. Потому что мудрый белорусский народ сочинил их множество — самых разных: веселых и грустных, застольных и бытовых, для самых маленьких и для тех, кто постарше... На нашем сайте собраны лучшие белорусские тексты песен. Слова песни «Ружа кветка» вы можете прочитать у нас.